Дек 212023
Напярэдадні Каляд адбылося дэбютнае выступленне батлейкі ДУА ”Сярэдняя школа №1 г.Сянно імя З.І.Азгура“ – прэм’ера батлеечнага спектакля ”Цар Ірад“. Першымі гледачамі сталі вучні пачатковых класаў. У актавай зале панавала святочная атмасфера. Вучні зачаравана назіралі за дзеяннямі персанажаў. Усе засталіся задаволеныя! Спектакль уразіў і пакінуў станоўчыя эмоцыі ў маленькіх аматараў тэатра. Прэм’ера батлейкі адбылася, глядацкія апладысменты захапілі батлеечнікаў, таму мы спадзяёмся, што гэта толькі пачатак і нараджэнне новай школьнай традыцыі. А яшчэ ў планах парадаваць сваімі спектаклямі выхаванцаў дзіцячых садкоў нашага горада.
![]() |
![]() |