З 16 па 21 лютага 2021 года ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура” праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
“Мова родная – мова модная!” – гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, запланаваных у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры.
16 лютага адбылося адкрыцце тыдня роднай мовы. У фае школы былі аформлены стэнд, каб зацікавіць вучняў і выклікаць жаданне прыняць удзел у тыдні.
На другі дзень тыдня, 17 лютага, настаўнікі разам з вучнямі стваралі «Сцяну памяці» з партрэтамі і цытатамі беларускіх класікаў, таксама былі праведзены віктарыны
«Ведаеш ці не?»: Цікавыя факты пра мову, пісьменнікаў, гістарычныя назвы.
18 лютага у школе быў аб’яўлены старт анлайн-конкурсу “Паэзіі радок чароўны”.
У гэты ж дзень калектывам “Зараначка” адбыўся прэм’ерны паказ для вучняў пачатковых класаў батлеечнага спектакля па матывах беларускай народнай казкі “Лёгкі хлеб”.
У рамках акцыі «Нам засталася спадчына» вучні 5 – 6 класаў наведалі школьны этнаграфічны куток, дзе падрыхтаваныя экскурсаводы пазнаёмілі наведвальнікаў з прадметамі хатняга ўжытку, прыладамі працы, якімі нашы продкі карысталіся шмат год таму.
19 лютага вучні 5 – 8 класаў прымалі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Маё любімае беларускае слова”. У гэты ж дзень адбылося тэатралізаванае прадстаўленне калектывам “Зараначка” батлеечнага спектакля “Пра што раскажа Чортаў камень?”, а таксама віртуальная экскурсія “Сакрэты і загадкі самых вялікіх камянёў-валуноў Беларусі”, якую правялі вучні 10 класа.
Насычаным і запамінальным быў пяты дзень тыдня. Вучнямі 11 класа была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя «Жыві, родная мова», а таксама арганізавана акцыя, прысвечаная Дню роднай мовы, “Пагавары са мной па-беларуску”, у межах якой адзінаццацікласнікі запрашалі да дыялогу на роднай мове вучняў і настаўнікаў школы. Гутарылі на розныя тэмы: ад сімвалаў Беларусі да нацыянальнай кухні.
У калектыўнай творчай справе “Ажыві батлеечную ляльку” бралі ўдзел вучні 5-х класаў. У гэты ж дзень батлека прадстаўляла спектакль па казцы “Калабок”, падрыхтаваны калектывам вучняў 5 класа пад кіраўніцтвам.
Тыдзень беларуская мовы скончыўся. А мы, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, засталіся перакананы, што такія мреапрыемствы цікавыя і патрэбныя як вучням, так і настаўнікам. Мы спадзяемся, што для кожнага тут знайшлося нешта сваё, тое, што ўразіла, што абавязкова запомніцца.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.Ч. Дзядун
