Автор: Администратор
Тыдзень Беларускай мовы
З 16 па 21 лютага 2021 года ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Сянно імя З.І. Азгура” праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
“Мова родная – мова модная!” – гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, запланаваных у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры.
16 лютага адбылося адкрыцце тыдня роднай мовы. У фае школы былі аформлены стэнд, каб зацікавіць вучняў і выклікаць жаданне прыняць удзел у тыдні.
На другі дзень тыдня, 17 лютага, настаўнікі разам з вучнямі стваралі «Сцяну памяці» з партрэтамі і цытатамі беларускіх класікаў, таксама былі праведзены віктарыны
«Ведаеш ці не?»: Цікавыя факты пра мову, пісьменнікаў, гістарычныя назвы.
18 лютага у школе быў аб’яўлены старт анлайн-конкурсу “Паэзіі радок чароўны”.
У гэты ж дзень калектывам “Зараначка” адбыўся прэм’ерны паказ для вучняў пачатковых класаў батлеечнага спектакля па матывах беларускай народнай казкі “Лёгкі хлеб”. Читать далее
















