Фев 212024
 

21 февраля 2024 года  учащиеся  7 “А”, 8 “Б”  классов  в  рамках  мероприятий  Месячника военно-патриотической работы посетили Сенненский  историко-краеведческий музей

Фев 212024
 

Мілагучная, пяшчотная, родная, адзіная і непаўторная – усе гэтыя словы пра нашу мову. Цудоўна, што ёсць дзень, калі мы можам выказаць свае пачуцці да роднага слова. Сёння, 21 лютага, настаўнікі і вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы. Па традыцыі  раніца ў школе распачалася са святочнага віншавання і міні-віктарыны для вучняў і настаўнікаў. У фае гучалі песні на роднай мове, дэманстраваліся відэазапісы чытання вершаў у выкананні вучняў і настаўнікаў. На працягу дня прайшлі інфармацыйныя хвілінкі, флэш-батлы, стартаваў чэлендж-марафон ”Гучы, родная мова!“. Вучні змаглі праверыць сябе на веданне роднай мовы, прыняўшы ўдзел у гульні-падарожжы ”Пагуляем у роднае слова“. Завяршыўся дзень конкурсам на лепшага чытальніка ”Гучы, беларускае слова“.

          Дзякуй усім, хто прыняў удзел у мерапрыемствах!