17 красавіка адбылая сустрэча вучняў і настаўнікаў школы з акадэмічнымі вучонымі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: КАПЫЛОЎ Ігар Лявонавіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; БАРАНОЎСКІ Аляксандр Віктаравіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі , кандыдат гістарычных навук, дацэнт. ВАСІЛЕВІЧ Алена Аляксандраўна, загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, кандыдат філалагічных навук. ЧАРНЯЎСКІ Максім Міхайлавіч, загадчык аддзела археалогii першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук. У час сустрэчы былі прадстаўлены даследаванні акадэмічных мовазнаўцаў і літаратуразнаўцаў, якія знаходзяць шырокае прымяненне ў навучальным працэсе, падрыхтоўцы да алімпіяд, у правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню вучняў. Асаблівая ўвага ўдзялялася папулярызацыі рэгіянальных даследванняў, з якімі пазнаёміў вучняў і настаўнікаў выпускнік нашай школы Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч. Сустрэча прайшла ў атмасферы шчырасці, адкрытасці, узаемаразумення.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





